Мурзёнак: мая ідэя — свабодная, дэмакратычная, незалежная, нейтральная Беларусь
Пётра Мурзёнак / Еўрарадыё
14 снежня ў эфіры Еўрарадыё — доктар медыцынскіх навук, прафесар імуналогіі ў Міжнародным інстытуце радыёэкалогіі імя Сахарава, супрацоўнік Міністэрства аховы здароўя Канады, аўтар 100 навуковых прац, паэт, старшыня аўтарскага аддзела Згуртавання беларусаў Канады, рэдактар вэб-часопіса “Культура. Нацыя”, актывіст беларускай дыяспары Атавы Пётра Мурзёнак.
Калі мы хочам існаваць як суверэнная, незалежная дзяржава, то моўнае пытанне да працэсаў будаўніцтва Новай Беларусі мусіць быць падключанае абавязкова. Без нацыянальнай мовы мы ператворымся ў дадатак да ўсходняга суседа і станем “рускімі са своеасаблівым дыялектам”. А гэта можа прывесці і да знікнення беларусаў калі не як этнасу, то як нацыі, перакананы Пётра Мурзёнак.
Пра тое, як звязаныя моўнае пытанне і дзяржаўны суверэнітэт, як нам гэтае пытанне вырашыць і захавацца як нацыя, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Пётрам Мурзёнкам.
Замовіць кнігі “Беларуская нацыянальная ідэя”, “Беларуская нацыянальная ідэя на маршы” і “Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне” можна тут:
Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.
Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?
На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.
Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.
Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.
Папярэднія выпускі праграмы “Ідэя Х” можна глядзець тут:
Нацыянальная ідэя
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.