МУС прызнала інтэрнэт-рэсурсы "Белсата" экстрэмісцкім фарміраваннем
Будынак МУС Беларусі / wikipedia.org
Усе інтэрнэт-рэсурсы тэлеканала "Белсат" прызнаны экстрэмісцкім фарміраваннем, паведаміла прэс-служба МУС. Дагэтуль экстрэмісцкімі фарміраваннямі аб'яўляліся толькі групы грамадзян, аб'яднаныя тым ці іншым тэлеграм-каналам.
У выпадку "Белсата" паставілі пытанне шырэй. Акрамя канала ў Telegram, гаворка ідзе таксама аб сайце медыя, яго Youtube-канале і акаўнтах у Instagram, Twitter, Facebook, VK і "Аднакласніках". Гэта Sputnik Беларусь удакладнілі ў прэс-службе МУС.
На працягу некалькіх тыдняў міліцэйскае ведамства амаль штодня аб'яўляе аб прызнанні "экстрэмісцкімі фарміраваннямі" тых ці іншых "груп грамадзян", якія маюць дачыненне да телеграм-каналаў і чатаў.
Раней прадстаўнік ГУБАЗіК Вячаслаў Арлоўскі казаў, што падпісчыкі тэлеграм-каналаў, прызнаных экстрэмісцкім фарміраваннем, могуць стаць фігурантамі крымінальных спраў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.