МУС Украіны: Загінулі 7 міліцыянтаў, 35 - у цяжкім стане (абноўлена)

Падчас сутыкненняў у цэнтры Кіева загінулі 7 супрацоўнікаў міліцыі, яшчэ 35 знаходзяцца ў цяжкім стане, паведамляецца на сайце Міністэрства ўнутраных спраў Украіны.

Па звестках праваахоўнікаў, усяго па медыцынскую дапамогу звярнуліся каля 300 супрацоўнікаў міліцыі і ваеннаслужачых ўнутраных войскаў, 272 з іх былі шпіталізаваныя. 59 сілавікоў атрымалі агнястрэльныя раненні, 12 з іх - на Майдане незалежнасці, гаворыцца ў паведамленні.


Нагадаем, раней паведамлялася яшчэ пра 7 загінулых з боку пратэстоўцаў, прычынай смерці якіх сталі таксама агнястрэльныя раненні.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі