"Мутнаевока" займелі свой "Дзень Незалежнасці" (слухаць)
Новы альбом музыкаў склалі 14 трэкаў, якія мусяць "прывесці слухача да прасвятлення".
Гурт "Мутнаевока" прэзентаваў свой другі альбом пад назвай "Дзень незалежнасці". Музыкі называюць яго міні-рок-операй і кажуць, што песні пласцінкі моцна звязаныя між сабой.
Ідэя дыска зводзіцца да таго, каб прывесці слухача да прасвятлення, "даць больш сілы і прасторы і дапамагчы раскрыць уласны патэнцыял", — філасофствуе лідар гурта Яўген Змушка.
Пласцінку склалі 14 трэкаў пра любоў, надзею, Бога ды разбітыя мроі.
Паводле ultra-music.com