Музыку і журналіста Дзмітрыя Шаўчука знайшлі мёртвым
Яго знайшлі павешаным увечары 30 жніўня, у лесе пад Мінскам, непадалёк ад Каладзішчанскіх могілак.
Абставіны смерці Дзмітрыя невядомыя. Невядомая таксама дата яго пахавання.
У пошуках удзельнічалі супрацоўнікі міліцыі, пошукавы атрад “Анёл”, а таксама сваякі і сябры.
Музыка пайшоў з дому 20 жніўня. Ноч з 20-га на 21 жніўня правёў у знаёмай. Апошні раз выходзіў з ёй на сувязь 22-га а 10-й раніцы праз скайп. Пасля гэтага ён знік.
Зміцер Шаўчук нарадзіўся ў Жытоміры (Украіна). Вырас у Мінску, куды пераехаў з бацькамі. Вучыўся ў ліцэі Беларускага дзяржуніверсітэта, на гістфаку БДУ. Працаваў карэспандэнтам "Еўрарадыё", радыё "Мір". Граў у музычных гуртах. Апошнім часам пераважна ладзіў канцэрты ў агенцтве "Шаблі".