“Мы не выкарысталі за год ні кілаграма чужой сыравіны!”

Беларускія мясакамбінаты закупляюць свініну ў Малдове, Чарнагорыі, Сербіі і нават Канадзе. Толькі пра гэта не кажуць.

У каўбасе сыравэнджанай Міёрскага мясакамбіната расіяне знаходзяць геном віруса афрынкаскай чумы свіней. На мясакамбінаце кажуць, што завазной свініны ў іх няма.

"Працуем цалкам на айчыннай свініне. На беларускай. Ды і не ведаем ніводнага прадпрыемства ў Віцебскай вобласці, якое б завозіла расійскую свініну, — нечакана кажуць тут. Атрымліваецца, што расійскія даследаванні сведчаць пра тое, што Міёрскі мясакамбінат выкарыстоўвае свініну з геномам АЧС? Але ў Міёрах кажуць, што ў Расію сваю прадукцыю, на шчасце, не возяць: — У нас да 1% завоз у Расію. А тое, што яны знайшлі — гэта нехта завёз прыватным чынам у Разанскую вобласць".

Еўрарадыё датэлефанавалася амаль да ўсіх беларускіх прадпрыемстваў, прадукцыю якіх забараняе да ўвозу Расія. “Каўбасны канфлікт”, нагадаем, цягнецца каля месяца: расіяне абвінавачваюць беларусаў у тым, што наша прадукцыя не адпавядае стандартам якасці.

На ўсіх гэтых прадпрыемствах Еўрарадыё атрымлівае адзін і той жа адказ: працуем на беларускай свініне!

"У нас жа свая сыравінная зона! За год мы не выкарысталі ні кілаграма чужой сыравіны!” — кажуць у Гомелі.

Адчуванне, што сказаць, з якой свініны зробленая вашая каўбаса — смяротнае злачынства!

"А раптам вы ад канкурэнтаў тэлефануеце, я ж вас не бачу па тэлефоне", — тлумачаць мне сакрэтнасць сітуацыі Бярозаўскім мясакамбінаце.

Але ёсць сайт Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду, дзе можна знайсці інфармацыю пра дазвол на імпарт кожнага тавару ў Беларусь. Напрыклад, Ваўкавыскі мясакамбінат набывае свініну ў Чарнагорыі. Супрацоўнікам Ваўкавыскага мясакамбіната заводжу тую ж песню: адкуль сыравіна?

"З Беларусі, вядома", — не мігнуўшы вокам кажуць тут. Але на прамое пытанне, а як жа пастаўка 43 тысяч тон свініны з Чарнагорыі, пераходзяць на афіцыйны тон.

“Я не буду вам гэтага каментаваць, пішыце запыт”, — нечакана кідаюць у Ваўкавыску.

“Мы пакуль не разглядалі варыянт, везці свініну з Расіі”, — кажуць на Брэсцкім “Інка-фудзе”. Меней за год таму тут працавалі на польскай свініне, цяпер завозяць з Малдовы.

У Дэпартаменце ветэрынарнага і харчовага нагляду цяпер занятыя тым, што рыхтуюць новыя дазволы на ўвоз свініны (і іншых тавараў) у Беларусь на наступны год. Але тут пацвярджаць: калі ў справаздачы напісана, што мясакамбінат адгрузіў прадукцыю, значыць, яна на мяскамбінаце. Атрымліваецца, што беларускую свініну беларускія ж мясакамбінаты шчодра разбаўляюць імпартнай — з Малдовы, Чарнагорыі, Чылі і нават Канады.

Табліца: Хто корміць беларусаў імпартнай свінінай?

*дадзеныя за кастрычнік 2014 года

Імпарцёр

Аб’ем завезенай свініны

Адкуль завозілі

ААТ “Магілёўскі мясакамбінат”

 23, 575 тоны

Канада

Ваўскавыскі мясакамбінат

 43,982 тоны

Чарнагорыя

ААТ Покет-Пак

285,805 тоны

Чарнагорыя

ААТ "Магілёў Бакалея",

15 тон

Малдова

ААТ "Ашмянскі мясакамбінат"

41.399 тоны

Чарнагорыя

ААТ "Слонімскі мясакамбінат"

Каля 120 000 тон

Малдова, Чарнагорыя,

ПП "Інка-Фуд" ТАА

49.975 тоны

Канада

ААТ "Гродзенскі мясакамбінат"

 41.848 тоны

Чарнагорыя

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі