МЗС Беларусі раптам пахваліла з'яўленне сквера Вольнай Беларусі ў Беластоку

Беларускае консульства каля сквера Вольнай Беларусі / twitter.com/BelarusMID
Беларускае консульства каля сквера Вольнай Беларусі / twitter.com/BelarusMID

15 чэрвеня ў Беластоку адкрыўся сквер Вольнай Беларусі. Ён размяшчаецца каля беларускага консульства.

Нечакана пра гэта ў сваім акаўнце ў Твітары напісала МЗС Беларусі:

"Сквер Вольнай Беларусі" з'явіўся сёння ў Беластоку. Незалежнасць, суверэнітэт, Свабода — сапраўды візітныя карткі нашай краіны :) Прыемна, калі і суседзі гэта ўсведамляюць. Дзякуй, Беласток!" — напісалі па-руску беларускія дыпламаты.

Як распавядала Еўрарадыё, беластоцкія ўлады спярша хацелі перайменаваць вуліцу і назваць яе вуліцай Вольнай Беларусі — на знак салідарнасці з беларускім народам у яго барацьбе за свабоду. Аднак супраць перайменавання выступілі мясцовыя жыхары. І тады гарадскія ўлады надалі назву скверу каля беларускага консульства.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі