МЗС: Інцыдэнтаў з беларусамі ў Венесуэле няма

МЗС: Інцыдэнтаў з беларусамі ў Венесуэле няма

"Мы з суперажываннем адсочваем сітуацыю ў Венесуэле. Лічым, што ўсе праблемныя пытанні павінны вырашацца самім венесуэльскім грамадствам і выключна шляхам мірнага дыялогу ў рамках прававога поля і Канстытуцыі. Венесуэльскі народ можа самастойна справіцца з узнікаючымі цяжкасцямі без умяшання звонку", — заявіў начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі — прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз.

Па словах дыпламата, інцыдэнтаў з беларускімі грамадзянамі ў Венесуэле не зарэгістравана. "Многія з іх знаходзяцца там у рамках выканання сацыяльнага заказу ўрада Венесуэлы, які і працягваюць выконваць", — дадаў ён.

Як паведамлялася раней, у Венесуэле адбываюцца антыўрадавыя маніфестацыі і сутычкі з сіламі бяспекі. Падчас іх, па звестках СМІ, загінулі больш за 10 чалавек.

Лідар апазіцыі і старшыня парламента Хуан Гуайдо абвясціў сябе выканаўцам абавязкаў прэзідэнта Венесуэлы. Часовым кіраўніком краіны яго прызналі шэраг дзяржаў — ЗША, Канада, Аргенціна, Бразілія, Калумбія, Парагвай, Перу, Чылі ды Эквадор. 

Больш цікавых падзей у праграме ЕЎРАЗУМ 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі