МЗС забараніла ўезд у Беларусь расійскаму тэлевядоўцу Сяргею Саседаву

МЗС забараніла ўезд у Беларусь расійскаму тэлевядоўцу Сяргею Саседаву

Расійскаму музычнаму крытыку і тэлевядоўцу Сяргею Саседаву забаранілі ўезд у Беларусь. Такое рашэнне прынялі Міістэрства замежных спраў і Міністэрства інфармацыі, напісаў Саседаў у сваім акаўнце ў Фэйсбуку. 

Саседаў планаваў прыехаць у Віцебск на фэст "Славянскі базар". Адмову ён атрымаў напярэдадні прыезду. Прычыны забароны не паведамляліся. 

"Але прычыны адмовы я ведаю. Яны вельмі дробныя і подлыя. Мінінфарм Беларусі, які курыруецца Адміністрацыяй прэзідэнта, помсціць мне за маю адмову ад удзелу ў беларускім шоў "Х-Фактар" (а адмовіўся я па многіх прычынах, галоўная з якіх — грамадска-палітычная абстаноўка ў Беларусі).

Пры гэтым я заўсёды любіў і падтрымліваў "Славянскі базар". (...) У краіне можа быць любая абстаноўка, але фестываль робіць людзей і іх Айчыну лепшымі, прыўносіць яркія фарбы ў іх жыццё. Ён становіцца своеасаблівым мостам дружбы, любові і ўзаемаразумення паміж народамі. Але, відаць, не цяпер", — пракаментаваў тэлевядоўца забарону.

Ён заклікаў байкатаваць фестываль. "Не хадзіце, сябры, на фестываль, дзе замест дружбы, прыгажосці і любові вас частуюць пахабнай абавязалаўкай (прымушаюць купляць квіткі), дакучлівымі "зоркамі", бясконцым вулічным адзёргваннем, татальнай падазронасцю і нянавісцю да кожнага вашага слова і жэста!" — напісаў Саседаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі