На 8 лістапада ў Беларусі сіноптыкі абяцаюць дажджы і туман
У бліжэйшыя суткі будзе пераважна воблачна, паведамляе Рэспубліканскі гідраметэацэнтр.
На большай частцы тэрыторыі краіны 8 лістапада пройдуць дажджы. Уначы і зранку месцамі чакаецца туман. Вецер няўстойлівы слабы.
Тэмпература паветра ўначы складзе 3-10 градусаў вышэй за нуль, перадае БЕЛТА. Удзень паветра прагрэецца да +6...+12 градусаў, у паўднёвых раёнах чакаецца да 15 градусаў цяпла.
Фота — ufa-avtoshkola.ru