На беларускай мяжы затрымалі расійскага аўтаспыншчыка

Як паведамляе БелаПАН, 27 лютага трывожная група, прыбыўшы на ўчастак верагоднага парушэння, выявіла дарожку слядоў аднаго чалавека. Сляды вялі ў бок мяжы з Польшчай. Па слядах парушальніка дзяржаўнай мяжы памежнікі пусцілі службовага сабаку.



За 150 м ад беларуска-польскай мяжы яны затрымалі 22-гадовага хлопца. Пры сабе ў яго былі асабістыя рэчы, мабільны тэлефон і ўнутраны расійскі пашпарт, які не дае права перасякаць мяжу.



У Еўропе малады чалавек планаваў падарожнічаць аўтаспынам. Яго прызналі парушальнікам дзяржаўнай мяжы і памежнага рэжыму. Расіяніну вынеслі папярэджанне з дэпартацыяй на 5 гадоў.



Фота — francenotes.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі