На экс-амбасадара Астапенку пачалі "спецыяльную вытворчасць"

Уладзімір Астапенка / @nau_belarus
Уладзімір Астапенка / @nau_belarus

Следчы камітэт пачаў "спецыяльную вытворчасць" на 60-гадовага Уладзіміра Астапенку, былога амбасадара Беларусі ў Аргенціне. Гэта падрыхтоўка для завочнага суда над ім.

Дыпламату інкрымінуюць ч. 3 арт. 210 КК (завалоданне маёмасцю ў буйным памеры, здзейсненае службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў).

Уладзімір Астапенка стаў адным з нешматлікіх амбасадараў, якія ў 2020-м выступілі за сумленныя выбары і супраць гвалту з боку сілавікоў. За гэта ён паплаціўся дыпламатычнай кар'ерай.

Раней Астапенка расказваў, што яго вінавацяць за грошы, выдаткаваныя на авіяквіткі з Аргенціны. Вылятаў ён у статусе амбасадара, для яго сям'і купілі тры квіткі — Астапенку, ягонай жонцы і дзіцяці. Ляцець ён мусіў праз Парыж У Мінск. Але з Парыжа адправіўся ў Варшаву, так і не даехаўшы да Мінска. У МЗС вырашылі, што ён выкарыстаў грошы ў асабістых мэтах.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі