На Эльбрусе загінуў 62-гадовы беларускі альпініст
Беларускага альпініста, які перастаў выходзіць на сувязь некалькі дзён таму, знайшлі мёртвым на Эльбрусе. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на начальніка Паўночна-Каўказскага пошукава-выратавальнага атрада МНС Расіі Абдулаха Гуліева.
Зніклага альпініста знайшлі на паўночным баку Эльбруса. Яго цела выявілі ў раёне скал Ленца, на вышыні каля 4,7 тысячы метраў. Цяпер ратавальнікі датаўляюць цела загінулага ўніз.
Пра знікненне 62-гадовага беларуса расійскім ратавальнікам паведаміў яго сын 18 верасня. Альпініст не быў зарэгістраваны ў МНС РФ. Мужчына ішоў на ўсходнюю вяршыню гары і не выйшаў на сувязь у дамоўлены час.
Яго пошукамі займаліся ратавальнікі і верталёт.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.