На гродзенскім рынку злавілі валютчыка
Парушальніка чакае адміністратыўная адказнасць.
На гродзенскім рынку “Паўднёвы” затрымалі валютчыка, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Гродзенскай абласной міліцыі.
Непрацоўны мясцовы жыхар 1982 году нараджэння абмяняў 50 долараў на 715 тысяч беларускіх рублёў. Курс абмену склаў 14,3 тысячы беларускіх рублёў. У якасці другога боку ўгоды выступіла мясцовая жыхарка 1966 году нараджэння. Прадмет угоды як у замежнай валюце, так і ў беларускіх рублях адабраны. Мужчына таксама пазбавіўся іншых грошай, якія былі пры ім — 200 долараў.
На ўдзельнікаў несанкцыянаванай угоды склалі адміністратыўныя пратаколы.