На кампанію, якая кіруе рэстаранамі Mak.by, падала ў суд Дзяржкаммаёмасць

Рэстаран Mak.by

Рэстаран Mak.by

Дзяржаўны камітэт па маёмасці падаў у суд на кампаніі, якія кіруюць рэстаранамі Mak.by (былыя McDonald's). Адказчыкамі выступаюць кампаніі "КСБ Віктары рэстараны" і яе мацярынская кампанія Ksb victory restaurants pte.Ltd, якая размяшчаецца ў Сінгапуры.

Разгляд справы ў Эканамічным судзе Мінскай вобласці прызначаны на пятніцу, 29 верасня. Дзяржкаммаёмасць патрабуе прыпыніць дзейнасць кампаній па заявах кантралюючых органаў, паведамляецца на сайце суда.

У саміх рэстаранах Mak.by журналісту сайта "Зеркало" (які тэлефанаваў як прыватная асоба) заявілі, што ўсе ўстановы працуюць у штатным рэжыме і працягваюць набор персаналу.

Mcdonald's пакінуў Беларусь у лістападзе 2022 года пасля сыходу з расійскага рынку. Спярша абвяшчалі, што яго месца зойме расійская сетка фастфуду "Вкусно и точка", якая заняла памяшканні Mcdonald's пасля яго закрыцця ў Расіі. Аднак Лукашэнка заявіў, што там павінны працаваць беларускія вытворцы. У выніку з лістапада 2022-га па красавік 2023-га рэстараны працавалі без шыльдаў. Толькі ў другой палове красавіка яны атрымалі назву Mak.by.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі