На матч Беларусь — Фінляндыя прадалі толькі 4400 білетаў
Гомельскі стадыён "Цэнтральны", дзе 11 чэрвеня пройдзе адборачны матч футбольнага чэмпіянату свету, змяшчае больш за 14 тысяч заўзятараў.
Як адзначае "Прессбол", квіткі каштуюць ад 70 да 180 тысяч рублёў.
Нагадаем, 7 чэрвеня беларуская зборная згуляла з фінамі ў Хельсінкі і прайграла з лікам 0:1.
У групе "І" лідыруе Іспанія — 11 ачкоў, Францыя — 10, Фінляндыя — 5 (і матч у запасе), Грузія — 4, Беларусь — 3.
На здымку: Трэнерскі штаб беларускай зборнай падчас матча ў Хельсінкі. У цэнтры — Андрэй Зыгмантовіч, справа — галоўны трэнер Георгій Кандрацьеў.