На Майдане Незалежнасці ў Кіеве ўшанавалі памяць Паўла Шарамета (фота)

На Майдане Незалежнасці ў Кіеве ўшанавалі памяць Паўла Шарамета (фота)

Увечары 20 ліпеня на Майдане Незалежнасці ў Кіеве прайшла акцыя, удзельнікі якой ушанавалі памяць журналіста Паўла Шарамета. Вядомы журналіст загінуў зранку ў сераду ў цэнтры ўкраінскай сталіцы. Яго аўтамабіль быў узарваны.

У акцыі ўзялі ўдзел каля 100 чалавек, перадае Радыё "Свабода". Ушанаваць памяць загінулага журналіста прыйшлі як украінскія журналісты і палітыкі, так і беларусы, якія жывуць ва Украіне. Над удзельнікамі акцыі луналі ўкраінскія жоўта-блакітныя і беларускія бел-чырвона-белыя сцягі. Спачуванні ад імя Меджлісу крымска-татарскага народу выказаў народны дэпутат Украіны Рэфат Чубараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі