На Майдане ў Кіеве патрабавалі аднавіць барацьбу з тэрарыстамі

Са сцэны Майдану зачыталі патрабаванні, якія раней перадалі ў Адміністрацыю прэзідэнта.

29 чэрвеня на Майдан Незалежнасці ў Кіеве прыйшло некалькі тысяч чалавек. Яны падтрымалі зварот да прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі аб спыненні перамір’я. Апроч таго, удзельнікі акцыі патрабавалі ўвесці ў краіне ваеннае становішча, забяспечыць вайскоўцаў неабходнай зброяй. Ад краінаў ЕС і ЗША пратэстоўцы хочуць увядзення 3 этапу санкцыяў у дачыненні Расіі, інфармуе УНІАН.

Перад зачытваннем звароту, актывісты соцен Майдану папярэдзілі прэзідэнта Украіны, што гэтая нядзельная акцыя можа стаць апошняй мірнай акцыяй, бо ён павінен прыслухацца да сапраўднага носьбіта ўлады — народа Украіны.
Апроч таго, камандзір батальён “Данбас” Сямён Сяменчанка, выступаючы са сцэны, распавёў, што ўкраінскія вайскоўцы знаходзяцца ў жахлівым становішчы, бо сродкі, накіраваныя ўрадам на іх забеспячэнне, не трапляюць да адрасата.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі