На месцы мінскага клуба “Night Star” пабудуюць гатэль і бізнес-цэнтр

Закрываецца вядомы мінскі клуб “Night Star”, які знаходзіцца каля Чырвонага касцёла. Будынак, што з’яўляецца гістарычным помнікам, часткова знясуць і на яго месцы паўстане бізнес-цэнтр і гасцініца.
Пра гэта ў размове з Еўрарадыё паведаміў дырэктар клуба Ігар Мілюцін.

Ігар Мілюцін:“Будынак клуба яны збіраюцца зносіць часткова. Там цяпер вядзецца размова, што яны абавязаныя пакінуць. Як, напрыклад, будавалі гасцініцу Crowne Plaza: адну сцяну пакінулі, а астатняе ўсё пабудавалі. Праект там у іх вялікі. Яны збіраюцца і гасцініцу будаваць, і бізнес-цэнтр вялікі…”

Паводле слоў Ігара Мілюціна, цяпер забудоўшчык узгадняе свае планы ў Міністэрстве культуры. А клуб тым часам шукае сабе новае памяшканне.

Ігар Мілюцін: “Клуб мы захаваем. Праўда, пакуль нічога невядома. Мы шукаем памяшканне. Яно будзе добрым, адназначна”.

“Night Star” — адзін з нешматлікіх клубаў, дзе сярод іншага праводзіліся рок-канцэрты беларускіх музыкаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі