На мосце ў Гродна людзі сталі ў "жывы ланцуг" супраць інтэграцыі з Расіяй

На мосце ў Гродна людзі сталі ў "жывы ланцуг" супраць інтэграцыі з Расіяй

На Старым мосце ў Гродна людзі сталі ў "жывы ланцуг", перадае "Радыё Свабода". На акцыі за незалежнасць Беларусі прысутнічала некалькі дзясяткаў чалавек. Яны скандуюць "Незалежнасць" і "Жыве Беларусь". 

Кіруе акцыяй сябра БНК Мікалай Салянік, прысутнічае таксама экс-кандыдат у дэпутаты Вадзім Саранчукоў і прадстаўнікі апазыцыі. Паведамляецца, што ўдзельнікі акцыі — людзі рознага ўзросту, у тым ліку моладзь і людзі з дзецьмі. Аўтамабілі, што едуць па мосце, актыўна сігналяць мітынгоўцам.

Міліцыя нагадвае прысутным пра адказнасць за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях.

7 снежня "жывы ланцуг" расцягнуўся ўздоўж праспекта Незалежнасці ў Мінску. Такім чынам мінчукі пратэставалі супраць паглыбленай інтэграцыі Беларусі і Расіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі