На пятніцу ў Беларусі аб'явілі штармавое папярэджанне
Заўтра ў нашай краіне без ападкаў.
На 21 жніўня ў Беларусі аб'явілі штармавое папярэджанне аб небяспечнай метэаралагічнай з'яве (чырвоны ўзровень небяспекі). Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Міністэрства прыроды.
У пятніцу ў нашай краіне без ападкаў. Вецер будзе паўночна-ўсходні, 3-8 метраў за секунду. Што да тэмпературы паветра, то ў начныя гадзіны прагназуецца 7-13 градусаў вышэй за нуль (месцамі — 3-6 цяпла), у дзённыя — 19-25.
Адзначаецца, што 21 і 22 жніўня амаль па ўсёй тэрыторыі Брэсцкай вобласці чакаецца надзвычайная пажарная небяспека. 23 жніўня падобная сітуацыя будзе ў Гродзенскай вобласці.
Фота: bymedia.net