На санкцыі ЕС афіцыйны Мінск адкажа бліжэйшым часам

На санкцыі ЕС афіцыйны Мінск адкажа бліжэйшым часам

Афіцыйны Мінск не пакіне без адказу новыя санкцыі Еўрасаюза. Пра гэта заявіў прэс-сакратар МЗС нашай краіны Анатоль Глаз.

Як распавядала Еўрарадыё, 6 лістапада ЕС пашырыў санкцыйны спіс. У "чорны спіс" дадалі яшчэ 15 высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў, у тым ліку Аляксандра і Віктара Лукашэнкаў. Усім ім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС, а іх актывы на тэрыторыі Еўрасаюза будуць замарожаныя. Сёння ж да гэтых санкцыяў далучылася Канада.

"Мы цяпер спакойна і ўважліва вывучаем усё. Дадзенае рашэнне дакладна не застанецца без адказу, які надыдзе ўжо бліжэйшым часам", — цытуе РІА "Новости" словы Анатоля Глаза. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі