На трасе М-1 сёння перакуліўся грузавік (фота)
Здарэнне адбылося каля Дзяржынска.
Як інфармуе прэс-служба МНС, падчас руху ў аўтамабіля (буравой устаноўкі) разарвалася кола і ён перакуліўся, разлілося дызельнае паліва. На месца прыехалі выратавальнікі і медыкі.
Каб прадухіліць узгаранне, супрацоўнікі МНС змылі гаручае з асфальта. Кіроўца атрымаў шматлікія траўмы і быў шпіталізаваны ў Дзяржынскую раённую бальніцу.
Фота — МНС