На ўчастку трасы М5 знізілі максімальна дазволеную хуткасць

На ўчастку трасы М5 знізілі максімальна дазволеную хуткасць

Мінская Абласная ДАІ паведамляе, што на ўчастку шашы М5 “Мінск-Гомель” паніжаецца максімальная дазволенуя хуткасць для легкавых аўтамабіляў.

З сённяшняга дня з 21-га па 57-ы км трасы легкавыя аўтамабілі не мусяць перавышаць хуткасць 100 км/г.

“Для астатніх транспартных сродкаў хуткасны рэжым усталёўваецца ў адпаведнасці з п.89 Правілаў дарожнага руху”, — адзначылі ў ДАІ. Раней на гэтым участку дарогі легкавікі маглі разганяцца да 120 км/г.

Фота: abw.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі