На УНС адзначыўся дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны з партыі "Слуга народу"
![На УНС адзначыўся дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны з партыі "Слуга народу"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/ukrain-1202.jpg.webp?itok=pEFvoPou)
На Усебеларускім народным сходзе "засвяціўся" ўкраінскі дэпутат, які прадстаўляе ў Вярхоўнай Радзе партыю Зяленскага "Слуга народу".
Яўген Шаўчэнка апублікаваў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку сэлфі з УНС. Дарэчы, гэты палітык выказваў падтрымку рэжыму Аляксандра Лукашэнкі і раней.
Пры гэтым Украіна афіцыйна абвясціла, што не прызнае вынікі прэзідэнцкіх выбараў, якія прайшлі ў Беларусі 9 жніўня 2020 года.
"Украінскай праўдзе" ў партыі "Слуга народу" заявілі, што Шаўчэнка ездзіў на УНС не як палітык, а як прыватная асоба.
Дарэчы, на УНС быў яшчэ адзін прадстаўнік Украіны — кіраўнік Кампартыі Пётр Сіманенка. Ён нават выступаў на гэтым сходзе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.