На ўсіх вакзалах Беларусі акрамя аднаго пачалі прадаваць новыя чыгуначныя квіткі

Новы і стары чыгуначны квіток / rw.by
Новы і стары чыгуначны квіток / rw.by

Чыгуначныя квіткі новага ўзору з 14 снежня Беларуская чыгунка пачала афармляць на ўсіх вакзалах краіны, паведамляе прэс-служба перавозчыка. Гэта 18 пунктаў. Выключэннем сярод вакзалаў стаў "Мінск-Пасажырскі".

Таксама квіткі новага ўзору сталі прадаваць на ўсіх чыгуначных станцыях Брэсцкага аддзялення Беларускай чыгункі.

Паведамляецца, што чыгунка будзе ўкараняць новую форму квіткоў паступова па ўсёй краіне. на час пераходнага перыяду будуць выдаваць як квіткі новай формы, так і старой.

Пераход на новыя квіткі чыгунка пачала ў кастрычніку 2022-га.

Новаўвядзенне датычыць цягнікоў міжрэгіянальных ліній і рэгіянальных ліній бізнес-класа. Квіткі на міжнародныя цягнікі застануцца такімі ж, як былі раней.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі