На выходных у Беларусі чакаецца да -27 градусаў

На выходных у Беларусі чакаецца да -27 градусаў

У выходныя ў Беларусі чакаюцца маразы. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на галоўнага сіноптыка Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Святлану Рыбакову.

У пятніцу, 22 студзеня, чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, пройдзе невялікі снег. Месцамі магчымы слабы туман, шэрань. Тэмпература паветра ўначы складзе -11...-17 градусаў, пры праясненнях паветра яна знізіцца да 18-23 ніжэй за нуль. Удзень тэмпература складзе 5-10 градусаў марозу, па паўночным усходзе месцамі будзе на пару градусаў ніжэй.

У выходныя дні надвор'е будзе фармаваццю вобласцю павышанага ціску і халоднымі паветранымі масамі, якія ідуць з поўначы. 23-24 студзеня ў асобных раёнах пройдзе невялікі снег, на дарогах захаваецца галалёдзіца.

Тэмпература паветра ўначы складзе -15...-22 градусы, пры праясненнях будзе да 23-27 марозу. Удзень чакаецца 8-13 градусаў ніжэй за нуль, месцамі будзе -14...-17. Толькі па паўднёвым захадзе будзе крыху цяплей: уначы — ад 9 да 14 марозу, удзень — 4-7 градусаў ніжэй за нуль.

На пачатку наступнага тыдня надвор'е будуць вызначаць малаактыўныя атмасферныя франты, якія прыйдуць з Балтыйскага мора. Ападкаў будзе няшмат. Пачынаючы з паўднёва-заходніх раёнаў, маразы будуць паступова слабець.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі