Нацбанк Беларусі зноў знізіць стаўку рэфінансавання
Нацыянальны банк Беларусі / З архіву Еўрарадыё
Нацбанк Беларусі зноў знізіць стаўку рэфінансавання. З 1 сакавіка на 0,5 працэнтнага пункта — да 11% гадавых. Стаўка па крэдыце авернайт і стаўка па дэпазіце авернайт панізяцца на тое ж значэнне — да 12% і 10% гадавых адпаведна.
Зніжэнне стаўкі рэфінансавання тлумачыцца запаволеннем інфляцыі ў апошнія месяцы. Папярэдні раз Нацбанк паніжаў яе з 23 студзеня — з 12% да 11,5%. Да таго яна змянялася 1 сакавіка 2022 года, калі вырасла адразу з 9,25% да 12%.
Зніжэнне стаўкі рэфінансавання азначае большую даступнасць крэдытаў для насельніцтва.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.