Нацыянальны мастацкі музей па чацвяргах будзе працаваць да 21.00
Цягам чатырох чацвяргоў — 19 і 26 лістапада і 3 і 10 снежня Нацыянальны мастацкі музей будзе працаваць да 21.00, паведамляецца на сайце ўстановы. Гэта зроблена для таго, каб як мага больш наведвальнікаў магло паглядзець выставу "Ад рэалізму да імпрэсіянізму” (рускі жывапіс другой паловы XIX — пачатку ХХ стагоддзя) са збору Траццякоўскай галерэі.
Экспазіцыя "Траццякоўкі", адкрытая ў Мінску 5 верасня, будзе працаваць да 11 снежня.
Нагадаем, большасць мінскіх музеяў працуе да 19.00. У Нацыяльнальным мастацкім музеі квіткі прадаюцца да 18.30 — за паўгадзіны да закрыцця дзвярэй. Многія мінчане незадаволеныя такім раскладам: маўляў, пасля працы, фізічна паспець у музей пры ўсім жаданні малаверагодна.
Фота: ssl.panoramio.com