Над Гроднам лёталі самалёты і ракеты (фота)
Там прайшоў этап Кубка свету па ракетамадэльным спорце.
Радыёкіраваныя самалёты і ракеты пад Гродна прывезлі больш за 70 спартоўцаў, каб адсвяткаваць Дзень касманаўтыкі. Этап Кубка свету па ракетамадэльным спорце прайшоў з 10 па 12 красавіка каля вёскі Путрышкі.
Як распавёў загадчык лабараторыі ракетна-касмічнага мадэлявання абласнога цэнтра творчасці навучэнцаў Аляксандр Ліпай, самыя відовішчныя запускі прайшлі ў апошні дзень спаборніцтваў. Паменшаныя копіі сапраўдных ракет і самалётаў прыбылі сюды з васьмі краін: Беларусі, Эстоніі, Расіі, Літвы, Латвіі, Украіны, Чэхіі ды Казахстана.
Узроставых рамак для спартсменаў не было: спаборнічалі як школьнікі, так і пенсіянеры. Па словах арганізатараў, за ўвесь час правядзення спаборніцтваў, гэты год стаў самым прадстаўнічым этапам па колькасці ўдзельнікаў.
Наступны Кубка свету па ракетамадэльным спорце пройдзе ў Балгарыі, а апошні, 25-ы — у кастрычніку ў Славеніі.