Надвор'е ў Беларусі: у нядзелю будзе моцны вецер

Зіма ў Беларусі / Еўрарадыё
Зіма ў Беларусі / Еўрарадыё

Аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага ветру аб'яўлены ў Беларусі на 12 лютага. Пра гэта паведамляюць сіноптыкі.

Уначы ў нядзелю на большай частцы тэрыторыі захаваецца вецер парывамі да 15-20 м/с.

Будзе воблачна з праясненнямі, пераважна без ападкаў. На асобных участках дарог магчыма галалёдзіца.

Тэмпература паветра ўначы складзе да -10 градусаў марозу. Днём тэмпература паветра будзе вар'іравацца ад -3 да +2 градусаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі