Намеснік старшыні федэрацыі футбола Сафар'ян не збіраецца ў адстаўку

Нагадаем, галоўны трэнер футбольнай зборнай Георгій Кандрацьеў падаў у адстаўку пасля хатняга паражэння ад зборнай Славакіі (1:3). Практычна, у нашай каманды ўжо пасля трох тураў адбору не засталося шанцаў, каб патрапіць на Еўра-2016.

Еўрарадыё пацікавілася ў намесніка старшыні Беларускай федэрацыі футбола Сяргея Сафар'яна (на здымку), ці не збіраецца ён у адстаўку ўслед за Георгіем Кандрацьевым.

“Вы прапаноўваеце мне пайсці ў адстаўку?” — абураецца намеснік старшыні АБФФ.

Еўрарадыё: Любая інфармацыя на гэты конт адсутнічае. Нам падалося, што кіраўніцтва Дома футбола можа раздзяліць адказнасць за сітуацыю ў беларускім футболе і на няўдачы ўслед за Кандрацьевым неяк адрэагаваць.

Сяргей Сафар’ян: “Ну, вось па галоўным трэнеру абмяркоўвайце. Калі будзе адстаўка яшчэ некага, вы пра гэта даведаецеся”.

Кандрацьеў: Прыйдзе супертрэнер і будзе ўсіх граміць, а я ― проста заўзець

Фота — Прессбол

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі