NASA зняло “крывавае” зацьменне Месяца (відэа)

Найкарацейшае за апошнія сто гадоў поўнае месяцовае зацьменне адбылося 4 красавіка. Яно доўжылася меней за пяць хвілінаў, а назіраць яго маглі на ўсходзе Паўночнай і на захадзе Паўднёвай Амерыкі, у Індыі, Кітаі і ў краінах Акіяніі.

Поўнае зацьменне Месяца — рэдкая з’ява. Каб яно здарылася, Сонца, Зямля і Месяц павінны апынуцца на адной восі і тады натуральны спадарожнік нашай планеты ўваходзіць у цень, які адкідвае Зямля. Дыск Месяца не знікае, але афарбоўваецца ў чырвоны колер. За гэта такое зацьменне называюць “крывавым”.

Наступным разам яно здарыцца сёлета ў верасні, піша navyny.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі