Навукоўцы: Сэксуальна слабыя самцы малпаў равуць гучней за ўсіх

Навукоўцы: Сэксуальна слабыя самцы малпаў равуць гучней за ўсіх

Глыбокі і пагрозлівы роў малпаў-равуноў можа сведчыць аб іх рэпрадуктыўнай слабасці, мяркуюць біёлагі. Даследаванне міжнароднай групы навукоўцаў паказала, што ў прыматаў развіваюцца або гучныя галасы, або вялікія яечкі, а вось тое і іншае адначасова не бывае.

Біёлагі называюць гэтую з’яву эвалюцыйным кампрамісам: сэксуальна слабым самцам для прыцягнення самак даецца гучны голас, які прываблівае партнёрак.

Розніца ў памерах палавых органаў у самцоў малпаў-равуноў бывае вельмі значнай — да 6,5 разоў.

Падобныя эвалюцыйныя кампрамісы сустракаюцца і ў іншых відаў: напрыклад, у буйных асобінаў маржоў, цюленяў і марскіх ільвоў меншыя геніталіі. У 2012 годзе было апублікаванае даследаванне, аўтары якога меркавалі, што мужчыны з больш глыбокім голасам маюць у запасе меней сперматазоідаў, паведамляе ВВС.

Фота: REUTERS

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі