Новы Telegram-канал дададзены ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў
У Беларусі прызнаныя "экстрэмісцкімі" больш чым дзве сотні Telegram-каналаў і чатаў
Інфармацыйная прадукцыя Telegram-канала "Белорусский Гвоздодер!" прызнаная экстрэмісцкімі матэрыяламі, паведамляе Генеральная пракуратура ў пятніцу.
Падставай для таго, каб інфармацыйная прадукцыя гэтага канала была прызнаная экстрэмісцкай, паслужыла заява пракуратуры Маскоўскага раёна Менска. Суд цалкам яе задаволіў.
У Беларусі прызнаныя "экстрэмісцкімі" больш чым дзве сотні Telegram-каналаў і чатаў. Беларускае заканадаўства не забараняе іх чытаць, але МУС папярэджвае аб адказнасці за распаўсюд інфармацыі, якую яны ўтрымліваюць.
Поўны спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў прыведзены на сайце Мінінфарма.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.