"Беларускі партызан" вырашыў выдаліць свой Telegram-канал

Нягледзячы на тое, што канал будзе закрыты, рэдакцыя працягне працу​
Нягледзячы на тое, што канал будзе закрыты, рэдакцыя працягне працу​

"Беларускі партызан" прыняў рашэнне выдаліць свой аднайменны Telegram-канал, паколькі суд прызнаў яго "экстрэмісцкім", паведамляе выданне.

У рэдакцыі "Беларускага партызана" расказалі, што ім невядомыя прычыны, з якіх суд прыняў такое рашэнне ў дачыненні да Telegram-канала, як і тое, "у чым экстрэмізм аб'ектыўнай інфармацыі пра жыццё ў краіне".

Сваё рашэнне закрыць канал "Беларускі партызан" патлумачыў тым, што не хоча "падстаўляць людзей". У той жа час рэдакцыя працягне працу, адзначаецца ў паведамленні.

Суд Чыгуначнага раёна Гомеля ў аўторак прызнаў інфармацыйную прадукцыю Telegram-канала "Беларускі партызан" экстрэмісцкай. ️

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі