Новыя "Ластаўкі" пусцяць з Масквы ў Мінск з 1 кастрычніка
Акрамя пасажырскіх цягнікоў па маршруце Мінск-Масква ходзіць хуткасная "Ластаўка" / БЕЛТА
На міжнародным чыгуначным маршруце паміж Масквой і Мінскам з 1 кастрычніка будуць хадзіць дзве новыя 10-вагонныя "Ластаўкі", паведамляе РЖД.
Гэта цягнікі павышанай камфортнасці, кожны з якіх разлічаны на 727 пасажыраў. Яны зменяць 5-вагонныя саставы "Ластавак" на гэтым маршруце. У старых цягніках налічвалася 341 месца.
Расклад руху цягнікоў застанецца ранейшым.
Першы рэйс хуткаснага міжнароднага цягніка "Ластаўка" паміж Масквой і Мінскам адбыўся 30 красавіка. Пасажырам даступныя тры класа абслугоўвання: бізнес, эканом і базавы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.