Новыя сенсацыйныя знаходкі ў Бабруйску: пасля шлема яшчэ і сякера
Археалагічныя раскопкі ў рачным порце ў Бабруйску далі выдатныя вынікі. У пачатку красавіка там рабочыя знайшлі 1000-гадовы шлем, які добра захаваўся і стаў сапраўднай сенсацыяй. У Беларусі раней не было такіх знаходак. Былі спадзяванні, што магчымыя і іншыя знаходкі, і яны спраўдзіліся.
Як піша на сваёй старонцы ў Facebook дырэктар музею гісторыі Магілёва Аляксей Бацюкоў, на тым жа месцы знайшлі сякеру і наканечнік стралы. Верагодна яны адносяцца да X стагоддзя.