Па амністыі выйшлі на волю ўжо больш за тысячу чалавек

Больш за тысячу чалавек ужо выйшлі на волю па амністыі ў Беларусі. Нагадаем, адпаведны прэзідэнцкі ўказ быў падпісаны ў траўні. Амністыя прымеркаваная да 65-х угодкаў вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.  Пакуль разгледжаныя справы каля паловы асуджаных, якія трапляюць пад амністыю. Мяркуецца, што агулам на волю выйдзе каля 4,5 тыс. чалавек.

Як адзначае тэлеканал ОНТ, амністыя дазволіць сэканоміць каля 2 мільярдаў рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі