Па факце ўцёкаў з Ваўкавыскай калоніі пачалі крымінальную справу
Пракуратура Ваўкавыскага раёна перадала яе для расследавання ў райаддзел Следчага камітэта.
Як паведамляе БелаПАН, справа пачатая па частцы 2 артыкула 413 Крымінальнага кодэксу (уцёкі з папраўчай установы, учынены групай асобаў па папярэдняй змове).
Нагадаем, вязні ўцяклі 15 чэрвеня. Усе тры мелі права перамяшчацца без канвою і суправаджэння.
Праваахоўнікі шукаюць наступных асобаў:
Юры Багачоў, 1978 года нараджэння. Асуджаны за крадзеж да двух гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі строгага рэжыму. Раней неаднаразова асуджаны. Зарэгістраваны ў Барысаве. Рост 170 см, валасы цёмныя, густыя. Тып валасоў прамы. Твар авальны. Вочы шэра-блакітныя. Бровы густыя, цёмныя, дугападобныя. Нос прамы. Рот сярэдні. Вусны сярэднія. Падбародак авальны. Гаворка нармальная;
Аляксандр Купрыновіч, 1980 года нараджэння. Асуджаны за рабаванне да двух гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі строгага рэжыму. Раней да крымінальнай адказнасці прыцягваўся шэсць разоў. Зарэгістраваны ў Маладзечанскім раёне. 33—37 гадоў, хударлявага целаскладу, рост 175—180 см. Валасы русыя. Тып валасоў прамы. Рот сярэдні. Вусны сярэднія. Падбародак авальны. Гаворка нармальная;
Іван Арбачаўскас, 1988 года нараджэння. Асуджаны за крадзеж да трох гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі строгага рэжыму. Раней неаднаразова асуджаны. Зарэгістраваны ў Шчучыне. З выгляду 25—30 гадоў. Целасклад хударлявы. Рост 165—170 см. Валасы русыя. Бровы рэдкія, цёмныя.