Па Мінску пройдуць 170 расійскіх дэсантнікаў, праедуць 16 "Тыграў"
У чацвер, 3 ліпеня, яны паўдзельнічаюць у парадзе ў гонар Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 70-х угодкаў вызвалення ад нямецкіх захопнікаў.
Як паведамляе РІА "Новости", Узброеныя сілы Расіі будуць прадстаўленыя парадным разлікам Пскоўскага дэсантна-штурмавога злучэння. У складзе механізаванай калоны ў цэнтры Мінска пройдуць восем расійскіх установак зенітных ракетных сістэмаў С-400 "Трыумф", восем самаходных установак аператыўна-тактычных ракетных комплексаў "Іскандэр" і 16 браніраваных шматмэтавых аўтамабіляў "Тыгр".
Акрамя таго, у паветраным парадзе прымуць удзел пяць знішчальнікаў-бамбардзіроўшчыкаў Су-34 і столькі ж ударных верталётаў К-52 "Алігатар".
Нагадаем, 2 ліпеня ў Мінск прыедзе Уладзімір Пуцін.
Фота — ria.ru