Кнігу пра Алеся Бяляцкага перакладуць на польскую мову
Грамадская арганізацыя “Інстытут Свaбоды" пачала збор сродкаў для перакладу на польскую мову кнігі “Справа Бяляцкага”.
Арганізатары перакананыя, што гэтая кніга зменіць польскага чытача: дапаможа пазнаёміцца з гісторыяй ганьбаванага, крыўджанага, але непакорнага беларускага народу і больш даведацца пра выбітнага беларускага апазіцыянера. Менавіта таму Фонд па правах чалавека “Інстытута Свабоды” вырашыў перакласці на польскую мову кнігу беларускага журналіста Валерыя Каліноўскага “Справа Бяляцкага”.
Сябры арганізацыі нагадваюць, што праваабаронца Алесь Бяляцкі правёў за кратамі болей за 1000 дзён. Хаця ён і быў вызвалены датэрмінова, аднак гэта не азначае, што сістэма ў Беларусі пачала змяняцца.
Далучыцца да акцыі і ахвяраваць сродкі на выхад кнігі можна тут.