Пад Брэстам разбіўся самалёт, загінулі два чалавекі (фота, відэа)

Пад Брэстам за некалькі кіламетраў ад аэрапорта разбіўся самалёт "Беллесавія" па надзвычайных сітуацыях Іл-103. Як паведамляе сайт ратавальнікаў, загінулі камандзір самалёта Міхаіл Мядзведзеў і старшы лётчык-назіральнік Аляксандр Барысюк.

Здарэнне адбылося ў 12.09 каля вёскі Хабы. Самалёт праводзіў маніторынг пажараў у экасістэмах. Партал "Віртуальны Брэст" паведамляе, што пасля падзення самалёт адразу ж загарэўся. Мясцовыя жыхары выцягнулі аднаго з пілотаў, але ў яго ўжо не было пульса. Медыкі, якія прыбылі на месца здарэння, канстатавалі смерць. Другі пілот фактычна згарэў у разбітым самалёце.

Мясцовыя жыхары кажуць, што самалёт яшчэ ўчора лятаў над вёскай Хабы вельмі нізка. Сёння ён ляцеў яшчэ бліжэй да зямлі. Магчыма, пілот спалохаўся, што зачэпіцца за высакавольтныя драты, паспрабаваў ухіліцца — і самалёт зваліўся ў штопар.

Для высвятлення прычын трагедыі створаная камісія. Да высвятлення ўсіх акалічнасцяў палёты самалётаў Іл-103 часова прыпыненыя.

Усе катастрофы беларускіх ваенных самалётаў (інфаграфіка)

Фота — virtualbrest.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі