Пад Мінскам інваліды-калясачнікі скокнулі з парашутам (відэа)
Спаборніцтвы інвалідаў-калясачнікаў па скачках з парашутам прайшлі пад Мінскам на аэрадроме “Баравая” 5 жніўня. Як паведамляе Сталічнае тэлебачанне, шэсць дзяўчат з Беларусі, Расіі і Азербайджана скокнулі ў тандэме з дасведчанымі інструктарамі з вышыні 2,5 тысяч метраў.
Для некаторых удзельніц такі скачок з парашутам стаў дэбютным, некаторыя і раней паспыталі “ўлётныя” адчуванні. Самі дзяўчаты прызнаваліся, што такі досвед для іх — спосаб пераадолець уласныя страхі і давесці сабе, што няма нічога немагчымага.