Падаткавікі назвалі маркі аўтамабіляў, падатак на якія можа вырасці ў 10 разоў

Mercedes-Maybach 

Mercedes-Maybach  / pixabay.com

Прадстаўнік Міністэрства па падатках і зборах Беларусі Андрэй Кавалеўскі пералічыў мадэлі аўтамабіляў, чыім уладальнікам давядзецца плаціць павышаную стаўку транспартнага падатку. Гэта прадугледжваюць змены ў Падатковы кодэкс. Палата прадстаўнікоў ужо прыняла іх у першым чытанні.

Згодна з новымі нормамі, уладальнікі прэміяльных марак аўтамабіляў (узростам да трох гадоў) будуць плаціць транспартны падатак у 10 разоў вышэйшы за стандартную стаўку. Пералік такіх машын яшчэ трэба будзе вызначыць ураду, але "можна смела назваць "Ферары", "Мазераці", "Майбах", асобныя мадэлі марак "Мерсэдэс", "БМВ", "Аўдзі", цытуе Кавалеўскага БЕЛТА. Пры гэтым ён нагадаў, што ў некаторых брэндаў ёсць і "звычайныя лінейкі транспартных сродкаў, якія будуць абкладацца звычайнай стаўкай".

У МПЗ ужо падлічылі, што пад павышаны транспартны падатак трапіць каля 2 тысяч аўтамабіляў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі