Падаткавікі склалі спіс аўто, за якія падатак будзе ў 10 разоў большы
Aston Martin, ілюстрацыйнае фота
Міністэрства падаткаў і збораў (МПЗ) 18 сакавіка апублікавала спіс марак машын, з якіх хочуць спаганяць транспартны збор у 10-разовым памеры. Праект пастановы знаходзіцца на ўзгадненні ў зацікаўленых дзяржорганаў. Павышаны падатак будуць плаціць спярша арганізацыі, а ў перспектыве — і фізічныя асобы.
Павышаны транспартны збор прадугледжваецца зменамі ў Падатковы кодэкс, якія напрыканцы снежня падпісаў Аляксандр Лукашэнка. Гэты збор спаганяюць з аўто павышанай камфортнасці, не старэйшых за тры гады.
У спіс МПЗ уваходзяць наступныя аўтамабілі:
1. Audi — A8*, Q8*, R8*, RS6*, RS7*, RSQ8*, S8*, SQ8*
2. Aston Martin — усе мадэлі
3. Aurus — усе мадэлі
4. Bentley — усе мадэлі
5. BMW — 7*, 8*, M5*, M6*, M7*, M8*, X6*, X7*, XM*
6. Bugatti — усе мадэлі
7. Cadillac — Escalade
8. Ferrari — усе мадэлі
9. Lamborghini — усе мадэлі
10. Land Rover — Range Rover, Range Rover Sport
11. Lexus — LC*, LS*, LX*
12. Maserati — усе мадэлі
13. McLaren — усе мадэлі
14. Mercedes-Benz — AMG Е*, AMG S*, AMG SL*, AMG G*, AMG GT*, AMG GLE*, AMG GLS*, G*, GLE Coupe*, GLS*, S*, SL*, Maybach*
15. Porsche — усе мадэлі
16. Rolls-Royce — усе мадэлі
17. Toyota — Land Cruiser 300, Sequoia
Пазнака "*" азначае, што павышаны падатак закране мадэлі (версіі, серыі, клас) транспарту, найменне якіх пачынаецца з гэтых знакаў.
Сёлета павышаны падатак давядзецца заплаціць за аўтамабілі, выпушчаныя ў 2022, 2023, 2024 гадах. Стаўка транспартнага падатку залежыць ад дазволенай максімальнай масы, колькасці пасадачных месцаў або за адну адзінку аўто.
Аванс у паверы 1/4 гадавой стаўкі падатку арганізацыі павінны ўнесці згодна з наступным графікам:
— да 22 сакавіка, калі аўто было ў арганізацыі на 1 студзеня гэтага года;
— да 24 чэрвеня, калі машына была на 1 красавіка;
— да 23 верасня, калі аўто было на 1 ліпеня.
Ільготы па транспартным падатку пры вылічэнні і выплаце авансавых плацяжоў не ўжываюцца.
З тлумачэння МПЗ вынікае, што спіс аўтамабіляў, з якіх будуць браць павышаны транспартны падатак, фактычна ўжо зацверджаны.
Можна меркаваць, што ў спіс аўто "павышанай камфортнасці" для фізічных асоб увойдуць названыя вышэй маркі. У МПЗ кажуць, што транспартны падатак за 2024 год фізічным асобам трэба будзе плаціць у 2025-м.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.