Падазраваныя па “справе Скрыпалёў” перад замахам знялі прастытутку
Падазраваныя ў атручэнні былога выведніка Расіі Сяргея Скрыпаля і яго дачкі Аляксандр Пятроў і Руслан Башыраў напярэдадні замаху спыніліся ў гатэлі, знялі прастытутку і курылі марыхуану. Пра гэта піша брытанскае выданне The Daily Mail. Госці гатэля, з якімі паразмаўлялі журналісты, сцвярджаюць, што расіяне зладзілі шумную вечарынку, якая доўжылася ўсю ноч.
У сакавіку ў брытанскім Солсбэры былі атручаны былы палкоўнік ГРУ Расеі Сяргей Скрыпаль і яго дачка Юлія. У якасці атрутнага сродку ўжылі савецкую баявую атруту “Навічок”. Брытанскія ўлады ўскладаюць адказнасць за гэты замах на Крэмль і асабіста на Уладзіміра Пуціна.
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 12 верасьня заявіў, што Пятроў і Башыраў – цывільныя асобы і што яны вядомыя расійскім уладам. 13 верасня тэлеканал RT апублікаваў размову з двума людзьмі, якія назваліся Пятровым і Башыравым. На пытанне, што яны рабілі ў сакавіку ў Солсбэры, абодва адказалі, што ездзілі туды як турысты паглядзець на кафэдральны сабор, паведамляе Радыё Свабода.
Пазней СМІ з спасылкай на брытанскую выведку паведамілі, што падазроныя ў атручванні Скрыпалёў далі інтэрвію RT у якасці “пакараньня” за дапушчаныя памылкі.