Падманутыя дольшчыкі правялі пікет у цэнтры Мінска

Падманутыя дольшчыкі правялі пікет у цэнтры Мінска

3 верасня каля мінскай Ратушы адбыўся пікет падманутых дольшчыкаў будаўнічай кампаніі “Валынь”. Больш за сотню сем’яў уклалі грошы ў будаўніцтва шматпавярховага дома. Але будоўля спынілася на ўзроўні некалькіх паверхаў, а неўзабаве высветлілася, што кіраўніцтва фірмы-забудоўшчыка займалася махлярствам. Кіраўнікоў “Валыні” арыштавалі, а людзі ў выніку засталіся і без грошай, і без жылля.

Адзін з удзельнікаў пікету, Андрэй Босік, у 2013 годзе ўклаў у будаўніцтва 72 тысячы долараў. Яму і іншым дольшчыкам увесь час нешта абяцалі ва ўрадзе, аднак у выніку іх справа не рухаецца. 

Удзельнікі пікету паведамілі Радыё Свабода, што 30 разоў звярталіся ў Мінгарвыканкам з просьбай дазволіць пікет, але атрымлівалі адмовы. Таму сёння яны далучыліся да перадвыбарчага пікету кандыдаткі ў прэзідэнты Таццяны Караткевіч.

Фота: TUT.by

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі