Падставаў для санкцый супраць Беларусі Парашэнка не бачыць
Беларусь і Казахстан выступаюць стабільнымі і надзейнымі партнёрамі, заявіў сёння прэзідэнт Украіны на вялікай прэс-канферэнцыі ў Кіеве.
"Я не бачу падставаў для якіх-небудзь санкцый у дачыненні да нашых стабільных і надзейных партнёраў як Беларусь і Казахстан", — перадае АФН словы Пятра Парашэнкі.
Паводле яго слоў, пасля таго як Беларусь і Казахстан ўступілі ў Мытны саюз, то ўсе рашэнні прымае Еўразійская эканамічная камісія. Ёй дэлегаваныя ўсе паўнамоцтвы, што крыху падрывае ўсе гэтыя санкцыі. На яго думку, гэта даказвае неэфектыўнасць Мытнага саюза.
"Хачу падзякаваць Беларусі і Казахстану за паслядоўную падтрымку курсу Украіны, павагі яе тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту", — заявіў украінскі прэзідэнт.
Фота — УНІАН