Памежнікі: Брыгінцу забаронены ўезд у Саюзную дзяржаву

Памежнікі адзначылі, што пры праходжанні кантролю было ўстаноўлена, што Аляксандр Брыгінец знаходзіцца ў спісе асоб, уезд якіх на тэрыторыю Саюзнай дзяржавы забаронены ці непажаданы. Па словах памежнікаў, якія перадае БЕЛТА, прычына ўнясення ў спіс звычайна не ўказваецца. Спіс фармуецца праваахоўнымі органамі Беларусі і Расіі.

Ноч дэпутат правёў у Нацыянальным аэрапорце "Мінск", а зранку 17 ліпеня рэйсам "Белавія" і за кошт самой кампаніі з'ехаў назад у Кіеў. Памежнікі адзначылі, што ўкраінскі дэпутат не быў выправаджаны, а быў не прапушчаны.

Па словах памежнікаў, украінец не выказваў прэтэнзіяў да іх дзейнасці.

Нагадаем, што Брыгінец ляцеў у Расію ў складзе ўкраінска-польскай дэлегацыі, каб сустрэцца з палоннай лётчыцай Надзеяй Саўчанкай і назіраць за судом над ёй.

Фота — lenta-ua.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі